Праект "Дорым прафесію" стартаваў сёння ў Гарадзейскай дапаможнай школе-інтэрнаце

27 октября 2018

Праграма разлічаная на асаблівых дзяцей. Шматлікія спецыяльнасці для іх недаступныя, і праект створаны, каб даць ім рэальную магчымасць працаўладкавацца ў будучыні. У рамках праграмы абсталююць спецыяльныя класы, якія дазваляюць дзецям асвоіць 4 спецыяльнасці на выбар. Дарэчы, зрабіць яго дапамагаюць валанцёры: у падтрымку праекта арганізаваная серыя майстар-класаў. Адзін з іх наведала і наш карэспандэнт Вікторыя Антоненкава (відэа).