Праект "Cімвалы маёй краіны" запусцілі да 25-годдзя дзяржаўных герба і флага

19 февраля 2020
Да 25-годдзя сцвярджэння дзяржаўных герба і флага філіял Гістарычнага музея Беларусі запусціў праект "Сімвалы маёй краіны". Да ўдзелу запрашаюць аўтараў, якія працуюць у розных тэхніках - ад жывапісу да роспісу па шкле. Патрабаванне да майстроў - прапанаваць уласнае бачанне атрыбутаў суверэнітэту. Прыём заявак ужо пачаўся. Усё, што неабходна, - накіраваць фота работы і анкету з інфармацыяй пра сябе на паштовы адрас арганізатара - Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Яго супрацоўнікі ўжо атрымалі першыя работы. 

Павел Сапоцька, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: "Работы будуць цікавыя. Хацелася б, вядома, пазнаёміцца з тымі творамі, якія паступяць з рэгіёнаў, на гэта мы таксама робім акцэнт. А ў склад журы, адборачнай камісіі будуць у нас уваходзіць вядомыя дзеячы беларускай культуры, навукі, адукацыі, карэспандэнты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады і дэпутацкага корпусу. Таму чакаем удзельнікаў". 

Імёны лаўрэатаў даведаемся ў пачатку мая. Лепшыя стануць экспанентамі выставы ў музеі.