Праект бюджэту Беларусі - 2019 прыняты ў першым чытанні

18 декабря 2018

Гэта значыць, што даходы ў новым годзе перавысяць выдаткі. Захаваецца сацыяльная скіраванасць: у прыярытэце фінансаванне адукацыі і аховы здароўя. Задача нумар адзін - падтрымка шматдзетных сем'яў, скарачэнне чэргаў і павелічэнне адрасных субсідый. Падтрымка рэальнага сектара эканомікі, наадварот, скароціцца на 10 %. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў вызначыліся і з фінансамі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Прадугледжаны рост дапамог па доглядзе дзіцяці сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будзе рабіцца пераразлік пенсій. 

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Тэмп росту больш за 107 %. Гэта гаворыць аб тым, што тэмп росту большы, чым інфляцыя закладзена на 2019-ты. Што да пенсій, пастаўлена задача ў 2019 годзе выйсці на суадносіны 40 %. Для гэтага сярэднегадавы тэмп росту пенсій па ўзросце складзе больш за 114 %".

Акрамя таго, у першым чытанні дэпутаты прынялі праект абноўленага Падатковага кодэкса. Нагадаем, дакумент карэкціраваўся комплексна з улікам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт паставіў задачу забяспечыць прастату і зразумеласць нормаў.