Праект Агенцтва тэленавін "Лісты вайны"

1 мая 2015

Надышоў пераможны май! Савецкая армія працягвае наступленне. І за спінамі салдат застаюцца вызваленыя ад фашыстаў гарады і людзі, якія чакаюць Перамогу. Яе чакаюць і яны самі - з фронту на Радзіму ляцяць сотні тысяч лістоў з цёплымі радкамі ў надзеі на хуткую сустрэчу. Невядомыя архівы і зводкі савецкіх інфармбюро - у спецыяльным праекце Агенцтва тэленавін "Лісты вайны".