Праект агенцтва тэленавін "Нашы. Навукоўцы" ў панядзелак пасля "Панарамы"

3 декабря 2017

Ён прайшоў шлях ад звычайнага аспіранта да акадэміка і даказаў: сіле думкі падуладна ўсё. Дзякуючы яго працам, эксперыментам і навуковым ведам, у сельскай гаспадарцы краіны з'явіўся новы кірунак: прамысловае ягадаводства.

Зараз у Беларусі журавіны, брусніцу і дурніцу вырошчваюць на плантацыях, а ўраджайнасць гэтых самых карысных ягад вышэйшая, чым у натуральных умовах у 10-15 разоў. Над чым сёння працуе навуковы калектыў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рашэтнікава, аб чым марыць акадэмік на парозе свайго 80-гадовага юбілею? Праект Агенцтва тэленавін "Нашы. Навукоўцы". Глядзіце ў панядзелак адразу пасля "Панарамы".