Праехаць мяжу можна будзе хутчэй

27 марта 2013
Звяжуць яны межы нашай і дзяржаў Мытнага саюза. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік старшыні ДМК Сяргей Радненка. Гэта дапаможа прапускаць за суткі да сарака тысяч аўтамабіляў. Зараз гэтая лічба на дзесяць тысяч меншая. Праца па паляпшэнні прапускной здольнасці ўжо пачатая.

Як заявілі прадстаўнікі ведамства, неўзабаве мытня цалкам пяройдзе на механізаваную сістэму афармлення грузу. Гэта значыць, што вывесці тавар за межы краіны можна будзе без удзелу супрацоўнікаў у форме. Дастаткова будзе перавозчыку падаць дэкларацыю ў ДМК, усё астатняе зробіць камп'ютарная сістэма.