Прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў размесцяць на папулярных маркетплэйсах Кітая

5 апреля 2022

Крок наперад на шляху гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Ужо ў маі ў "Вялікім камені" прэзентацыя новага праекта "Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка". Яна ўпершыню будзе развіваць сферу міжнароднага гандлю праз анлайн-тэхналогіі. Зараз кампанія атрымлівае статус нацыянальнага аператара віртуальнай платформы. Агульная мэта праекта - актывізаваць камерцыйныя сувязі паміж краінамі і зрабіць больш зручнымі пакупкі беларускіх тавараў у Кітаі. Для гэтага прадукцыю айчынных прадпрыемстваў размесцяць на папулярных маркетплэйсах Паднябеснай.

У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" ужо заўтра стане на аднаго рэзідэнта больш. 88-я па ліку кампанія будзе займацца вытворчасцю інавацыйных аэракапсул.