Харчовае эмбарга на шэраг тавараў пракаменціравалі ў Мінсельгасхарчы

8 декабря 2021
Рынак будзе забяспечаны харчаваннем, а прадпрыемствы - сыравінай. Сёння ў Мінсельгасхарчы пракаменціравалі харчовае эмбарга на шэраг тавараў з 1 студзеня. Беларусь ужо даўно ўласнымі сіламі гарантуе харчовую бяспеку. Па мясе-малочнай групе тавараў у краіне маецца падвойны запас. Асартымент будзе толькі пашырацца, а значыць спажывец не пацерпіць. Што датычыцца агародніны і садавіны, яны таксама не прападуць з паліц магазінаў.

Харчовае эмбарга не паўплывае і на планы па экспарце. Па выніках года чакаецца лічба больш чым 6 мільярдаў долараў.