Працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

15 сентября 2017

На наступным тыдні Адміністрацыя Прэзідэнта правядзе сустрэчы ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Такая праца дазваляе не толькі вырашыць праблемныя пытанні, але і непасрэдна на месцах ажыццявіць маніторынг сітуацыі. Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адпаведных выканаўчых камітэтаў.