Працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

29 мая 2017

На гэтым тыдні Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі прадоўжыць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэта дазваляе не толькі знаходзіць рашэнні праблем, але і праводзіць маніторынг сітуацыі на месцах. Сустрэчы пройдуць у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Запісацца на прыёмы можна па тэлефонах аддзелаў па працы са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Таксама выязныя сустрэчы пройдуць у чэрвені.