Працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

29 Верасня 2017

У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян спецыялістамі Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сёння задаць хвалюючыя пытанні змаглі жыхары паўночнага рэгіёна краіны. На асабісты прыём, які прайшоў у Віцебскім райвыканкаме, запісаліся сямёра чалавек - большасць прыехалі з сельскай мясцовасці. Пытанні гучалі самыя розныя: патанненне кошту праезду для студэнтаў, газіфікацыя жылых дамоў, будаўніцтва дарог.

На прыёме прысутнічалі і прадстаўнікі адміністрацыі Віцебскага раёна, якія таксама будуць спрыяць рашэнню праблем. Ніводнае пытанне не застанецца без увагі.