Працягваюцца рэйды ДАІ і МНС па гандлёва-забаўных цэнтрах Мінска

5 апреля 2018

Мінская ДАІ разам з ратавальнікамі працягвае рэйды па гандлёва-забаўных цэнтрах Мінска. Сёння правяралі, наколькі аператыўна і бесперашкодна пажарн разлік можа пад'ехаць да цэнтральнага ўваходу будынка. Не абышлося без парушэнняў. Спецслужбы прымусова эвакуіравалі аўтамабіль, прыпаркаваны не па правілах. Такія праверкі праходзяць ва ўсіх раёнах горада.