Працягваюць работу прамыя тэлефонныя лініі

10 апреля 2018

Выслухаць і вырашыць пытанні грамадзян гатовы прадстаўнікі ўлады падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 14 красавіка, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.