Працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

24 февраля 2018

Сёння можна будзе звязацца з міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандрам Церахавым, міністрам культуры Юрыем Бондарам, міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам, старшынёй Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандрам Шуміліным, а таксама старшынёй Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктарам Назаранкам.

Акрамя гэтага, сёння прамыя тэлефонныя лініі правядуць намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Датэлефанавацца можна будзе да паўдня.