Працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

1 декабря 2015

Дзеля вырашэння набалелых праблем жыхароў сталіцы і вобласці працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, у суботу 5 снежня тэлефонныя званкі будуць прымаць у мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце. У Мінгарвыканкаме з 9 да 12 гадзін на сувязь выйдзе намеснік мэра сталіцы Андрэй Дамарацкі. У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае старшыня Мінскага абласнога савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Задаць пытанне можна з 9 да 12. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.