Працягваецца нарыхтоўка садавіны і гародніны ў Мінскай вобласці

25 сентября 2018

Сёлета асабліва багаты ўраджай яблыкаў. З уласных падворкаў ужо сабралі больш за пяць тысяч тон духмяных пладоў. Лішкі прымаюць як у нарыхтоўчых пунктах - звычайна сельскія магазіны, так і падчас выязных рэйдаў. Нарыхтоўшчыкі гатовыя выехаць нават у аддаленыя і маланаселеныя пункты. Разлік праводзяць адразу. За кілаграм ападу - ад пяці да сямі капеек, таварны яблык - ад трыццаці да сямідзесяці.

Акрамя садавіны і гародніны, насельніцтва здае і лясныя дары. Зараз актыўна ідзе нарыхтоўка журавін. Вітамінная прадукцыя адпраўляецца на продаж, перапрацоўку і на экспарт.