Працягваецца другі этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных cіл краіны

15 марта 2014
Працягваецца другі этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных cіл краіны і Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі. У рамках гэтага этапа праведзена перадыслакацыя на аэрадром Баранавічы расійскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50. Тэхнічныя характарыстыкі авіякомплексу дазваляюць значна пашырыць магчымасці па разведцы, навядзенні знішчальнай авіяцыі Беларусі і Расіі, а таксама кіраванні дзяжурнымі сіламі СПА.
Сілы і сродкі ВПС і войскаў СПА, задзейнічаныя ў праверцы, у вызначаныя тэрміны заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Яны былі правераныя палётамі кантрольных цэляў, у якасці якіх выступілі самалёты і верталёты ВПС і войскаў СПА Узброеных cіл Беларусі.