Працягваецца другі этап беларуска-расійскіх сумесных стратэгічных вучэнняў "Захад-2017".

19 сентября 2017

Адпрацоўваюць пытанні, звязаныя з кіраваннем войскамі пры вядзенні абароны. Так, на палігоне Асіповіцкі падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, адбіваюць атакі ўмоўнага праціўніка, які ўбіўся ў абарону. Танкавыя, артылерыйскія і ракетныя разлікі вядуць контрнаступленні для аднаўлення першапачатковага становішча. З паветра падтрымлівае наземныя войскі авіяцыя. Падраздзяленні СПА забяспечваюць прыкрыццё пунктаў кіравання, агнявых пазіцый і раёнаў абароны. Паводле слоў вайскоўцаў, немалаважную ролю ў цяперашніх манеўрах іграюць і байцы запасу.

Аляксандр Вальфовіч, камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання УС Беларусі: "Людзі, якія ўчора працавалі на заводах, фабрыках, прыйшлі сёння і сталі ў строй, правялі баявое зладжванне з імі і з паразуменнем паставіліся да гэтай справы. І мы можам бачыць умелыя дзеянні механікаў-вадзіцеляў, наводчыкаў, гранатамётчыкаў, снайпераў, якія сёння са зброяй у руках сталі на абарону РБ і сумесна з вайскоўцамі Расіі тут, на палігоне, паказваюць сваё майстэрства".

У той жа час на палігоне Даманава ВПС і СПА адбіваюць паветраны напад умоўнага праціўніка. Тут пастаўленыя задачы адпрацоўвае дывізіён С-300 сумесна з зенітнай батарэяй "Аса". Ракетчыкі выконваюць баявую стральбу па паветраных цэлях на малых і звышмалых вышынях. У гэты ж час ствараюць паветраны шчыт і прыкрываюць войскі ад удараў праціўніка.