Працягваецца візіт у нашу краіну дэлегацыі М'янмы

23 мая 2015

Сённяшні дзень госці прысвяцілі вывучэнню гісторыі. Ужо ў 10 раніцы дыпламаты ў поўным складзе прыбылі на экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Агляд экспазыцыі доўжыўся каля гадзіны. Асаблівае ўражанне вырабіла арыгінальная ваенная тэхніка, якая пасля 70 гадоў знаходзіцца ў баяздольным стане.

Пасля агляду экспазыцыі дэлегацыя накіравалася на экскурсію ў музейна-замкавы комплекс у Нясвіжы і Нацыянальную бібліятэку Беларусі.