Працягваецца візіт у Беларусь вялікай групы расійскіх журналістаў

10 октября 2013

Сёння ў рамках прэс-тура, які праходзіць у Гродзенскай вобласці, госці наведалі замкавы комплекс Мір. Больш за 80 прадстаўнікоў СМІ пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, а таксама самім горадам Мір. Шматлікія журналісты аператыўна выкладвалі свежыя матэрыялы на сайты сваіх выданняў.


Заўтра выніковы дзень візіту расійскіх журналістаў. Па традыцыі яго завершыць прэс-канферэнцыя Кіраўніка беларускай дзяржавы. Прамая трансляцыя пачнецца ў 11:00 на Першым канале Беларускага радыё. Трансляцыя тэлеверсіі прэс-канферэнцыі - у вячэрнім эфіры ўсіх тэлеканалаў краіны.