Працягваецца візіт маршала сената Польшчы Станіслава Карчэўскага ў Беларусь

6 декабря 2016

Сёння дэлегацыя наведала дзіцячы анкалагічны цэнтр у Бараўлянах. Экскурсію для гасцей правёў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Абмяркоўвалі і новыя формы супрацоўніцтва:  абмен вопытам у лячэнні цяжкахворых дзяцей і студэнцкі абмен паміж дзвюма краінамі. Самым маленькім пацыентам госці прывезлі падарункі.

Маршал польскага сената сёння наведаў і Белдзяржуніверсітэт. Станіслаў Карчэўскі сустрэўся са студэнтамі філалагічнага факультэта. Палітык адказаў на пытанні і ўспомніў уласнае студэнцкае жыццё. Як адзначае кіраўніцтва ВНУ, спецыяльнасць "Паланістыка" - адна з самых запатрабаваных на факультэце. Нагадаем, напярэдадні ў Савеце Рэспублікі ратыфікаванае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі ў сферы адукацыі. Дакумент прадугледжвае перападрыхтоўку педагогаў у галіне беларускай і польскай філалогіі, а таксама абмен студэнтамі і выкладчыкамі. Усяго ў Беларусі польскую мову вывучаюць каля 5 000 чалавек.