Працягваецца візіт дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна ў Беларусь

14 марта 2015

У Беларусі ўдаецца захоўваць міжканфесійны мір і паразуменне. Працягваецца візіт дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна ў Беларусь. Сёння госць усклаў кветкі да манумента на плошчы Перамогі і ўшанаваў памяць воінаў, загінуўшых у гады вайны.

А ўжо ўвечар кардынал П'етра Паралін узначаліць імшу для моладзі ў храме Святых Сымона і Алены падчас начнога чування.