Працягваецца вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу

4 октября 2016

Медустановы Мінскай вобласці працягваюць вакцынацыю насельніцтва супраць грыпу. Сёлета плануюць імунізаваць звыш паўмільёна чалавек - а гэта сорак працэнтаў жыхароў рэгіёна. Пасля прышчэпкі ўстойлівасць арганізму павышаецца на працягу двух тыдняў і захоўваецца некалькі месяцаў. Паводле слоў медыкаў, дзецям да трох гадоў трэба рабіць прышчэпкі двойчы з інтэрвалам на месяц. Пасля чаго верагоднасць захварэць значна зніжаецца. Звычайна эпідэмія прыпадае на студзень - люты, аднак летась выпадкі захворванняў фіксавалі ўжо ў кастрычніку.