Прадаўжаецца рэспубліканская акцыя Нашы дзеці

24 декабря 2013

Павіншаваць са святамі выхаванцаў спецвучылішча закрытага тыпу і спецшколы ў Магілёве прыехалі выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Вось ужо сем гадоў запар напярэдадні навагодніх святаў у рамках акцыі Нашы дзеці яны прыязджаюць да дзяцей з канцэртнай праграмай і падарункамі.


Акрамя прысмакаў, дзецям прывезлі прафесійны радыёмікрафон. Бо ў вучылішчы шмат займаюцца музыкай.