Працягваецца распаўсюджанне сістэмы "Электронны рэцэпт"

22 февраля 2018

Узровень аўтаматызацыі ў сталічных установах аховы здароўя павінен дасягнуць 95 працэнтаў. Сёлета працягваецца распаўсюджанне сістэмы "Электроны рэцэпт", сэрвісу інфармацыйнага ўзаемадзеяння са станцыямі хуткай дапамогі, да якога падключацца ўсе стацыянары, дыспансеры і стаматалагічныя паліклінікі горада. З мэтай павышэння якасці аказання першаснай дапамогі будзе перагледзены час прыёму пацыентаў.

Сёлета працягнецца будаўніцтва і рэканструкцыя шэрагу медыцынскіх аб'ектаў. Пачнуцца работы ў карпусах чацвёртай, пятай і дзявятай клінічных бальніц, будаўніцтва падстанцыі хуткай меддапамогі і верталётнай пляцоўкі ў Лошыцы. Праектуюць зараз і дзіцячыя паліклінікі у Ленінскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама дарослай - у Пермашамайскім.