Падраздзяленні 11-й і 19-й асобных механізаваных брыгад, а таксама Віцебская асобная паветрана-дэсантная брыгада прыведзеныя ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Пасля выканання ўсіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў вайскоўцы на сваёй тэхніцы здзяйсняюць маршы ў прызначаныя раёны. Затым ім трэба будзе на працягу некалькіх сутак выканаць кантрольныя стрэльбы з розных відаў узбраення ў розны час сутак. Ва Узброеных Сілах працягваецца аб’яўленая напярэдадні праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.
Працягваецца праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці
26 января 2021













