Працягваецца праверка баявой гатовасці Узброеных Сіл Беларусі

9 апреля 2014

Маніторынг воінскіх часцей пачаўся ў студзені па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Праверку на трываласць праходзяць сілы неадкладнага рэагавання і хуткага разгортвання. На трох палігонах: Абуз-Лясноўскім, Барысаўскім і Асіповіцкім - пройдуць кантрольныя заняткі. За час вучэнняў падраздзяленні адпрацуюць ваенныя элементы па тактычнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. Зараз асобныя воінскія часці са складу сіл неадкладнага рэагавання ўжо завяршылі манеўры.


Мэта мерапрыемства для камандзіраў і штабоў - ацаніць здольнасць кіраваць падначаленымі. Для воінскіх часцей і падраздзяленняў прыярытэтам стане ўзаемадзеянне і здольнасць выконваць задачы. Асаблівую ўвагу пры гэтым нададуць гатовасці ўзбраення і тэхнікі да баявых умоў.