Працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл

23 января 2014

Акцэнт - на ВПС і войсках СПА, якія ахоўваюць не толькі паветраныя межы краіны, але і знешнюю мяжу Саюзнай дзяржавы. Упершыню на баявое дзяжурства заступіла зенітная ракетная батарэя Тор-М2. Сваю поўную моц комплекс упершыню паказаў на вучэннях на палігоне Ашулук у Расіі. Таксама пройдзе праверку ва ўмовах лясістай мясцовасці і новая радыёлакацыйная станцыя айчыннай вытворчасці Раса-РБ.


Станіслаў Зась, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі: Гэта невыпадкова. У перспектыве комплексы будуць скарыстаныя пры прыкрыцці чэмпіянату свету па хакеі, пры прыкрыцці АЭС. Таму вельмі важна ацаніць, як войскі будуць узаемадзейнічаць ва ўмовах, набліжаных да рэальных.


Як адзначаюць прадстаўнікі сакратарыята Савета бяспекі, адной з галоўных асаблівасцяў своеасаблівага іспыту Узброеных сіл стала тое, што ўсе войскі дзейнічаюць не на сваіх палігонах. Гэта ўскладняе працу, але такія ўмовы максімальна набліжаныя да рэальнага аператыўнага становішча. Адзначаецца, што праверка далёкая ад завяршэння.