Працягваецца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл

18 марта 2018

Сілы неадкладнага рэагавання паднятыя па трывозе. Ноччу раптоўны іспыт праходзілі адразу некалькі падраздзяленняў, у тым ліку 19 і 120 асобныя механізаваныя брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Такім чынам працягваецца праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта. Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі, ацэнка магчымасцяў арміі вельмі актуальныя ва ўмовах ваенна-палітычнага становішча.

Начная праверка прайшла і ў іншых гарнізонах. Камісія праінспектавала працу тэхнікі, сродкаў сувязі, рэчавую маёмасць, гаручае і боезапас. Падраздзяленні паказалі гатоўнасць да выканання пастаўленых задач.