Працягваецца прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі

1 ноября 2017

Першай рэпарцёраў прымае Мінская вобласць - напярэдадні журналісты наведалі Слуцк, дзе пазнаёміліся з вытворчасцю легендарных паясоў – сапраўднага брэнда нашай краіны. Таксама па запыце расійскіх журналістаў у праграму ўключылі візіт на Слуцкі сыраробны камбінат. У Беларусі ў гэтыя дні - больш за 30 прадстаўнікоў СМІ з розных рэгіёнаў Расіі.

Ужо сёння расійскія рэпарцёры адправяцца ў Жодзіна і Смалявічы. Там яны наведаюць БелАЗ, турыстычныя аб'екты, а таксама сустрэнуцца з губернатарам Мінскай вобласці.