Працягваецца моладзевы фестываль Саюзнай дзяржавы

26 сентября 2019

На Данской зямлі працягваецца моладзевы фестываль Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні ўдзельнікі падзяліліся на дзве  групы і далі  канцэрты ў гарадах Растоўскай вобласці - Шахтах і Таганрозе. Выязныя выступленні ўжо сталі добрай традыцыяй. Кожны горад сустракае маладых артыстаў поўнымі заламі. 

Шматнацыянальны фестываль сёння працягне таварыскі футбольны матч. З моладдзю і артыстамі згуляюць прадстаўнікі Парламенцкага Сходу  Саюза Беларусі і Расіі. 

Заўтра міжнародны фестываль завершыцца гала-канцэртам.