Працягваецца міжнародны форум Федэрацыі прафсаюзаў

28 апреля 2017

Працягваецца міжнародны форум Федэрацыі прафсаюзаў. У другі дзень удзельнікі з 30 краін - сярод іх Куба, Кітай і Бразілія - наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы" і Беларускі аўтамабільны завод.

На БелАЗе для гасцей правялі экскурсію па прадпрыемстве і пазнаёмілі з арганізацыяй умоў працы на вытворчасці. У Беларусі гэтай тэме надаюць асаблівую ўвагу. Штогод тэхнічныя інспектары правяраюць гатовасць сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай і пасяўной кампаній, студэнцкія атрады і аздараўленчыя лагеры. За апошнія два гады дзякуючы рэйдавым групам тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ было выпраўлена амаль 20 000 парушэнняў.

Удзельнікі форуму таксама наведалі выставу спецадзення, распрацаванага спецыяльна для працаўнікоў БелАЗа. А таксама змаглі праверыць яе вогнетрываласць.