Працягваецца маштабная рэканструкцыя вуліцы Маякоўскага

7 августа 2013
Яна звязвае мікрараён Лошыцу з цэнтрам горада. Рамонт першапачаткова прадугледжваў пашырэнне праезнай часткі да васьмі палос, а таксама з'яўленне развязкі на два ўзроўні і падземных пераходаў. Больш як палова работ па маштабнай рэканструкцыі ўжо завершана.

Нагадаем, рэканструкцыя развязкі на Маякоўскага пачалася два гады таму. Па абноўленай дарозе гараджане змогуць праехаць ужо ў лістападзе.