Працягваецца маштабная падрыхтоўка да 3 Ліпеня

25 июня 2018

Да святкаванняў Дня Незалежнасці застаецца роўна тыдзень. У рэжысёраў, дызайнераў, артыстаў зараз гарачы час. Працягваецца маштабная падрыхтоўка да 3 Ліпеня. Сотня арт-інсталяцый, мільёны кветак і дзясяткі забаўляльных мерапрыемстваў упрыгожаць сталіцу. Старт урачыстасцям дасць парад войскаў Мінскага гарнізона ля стэлы "Мінск - горад-герой". Пасля ваеннага парада адбудзецца тэатралізаваны перформанс. Далей гулянні перамесцяцца ва ўсе раёны горада. Дайджэст свята - у Юліі Токар.