У Гомельскай вобласці больш за 256 тысяч жыхароў прышчапіліся першым кампанентам вакцыны. Гэта амаль 18,5 %. Сярод рэгіёнаў Беларусі лідзіруючы паказчык. На некаторых прадпрыемствах колькасць вакцынаваных рабочых дасягае 90 %. Адзін з іх - вагонабудаўнічы завод. Пры гэтым пасля імунізацыі было зафіксавана некалькі выпадкаў каранавіруса, аднак гэтыя людзі перанеслі хваробу бессімптомна.
Для фарміравання калектыўнага імунітэту колькасць вакцынаваных павінна складаць 60 % прышчэпленага насельніцтва.













