Працягвае падрыхтоўку да зімы і прадпрыемства "Зелянбуд"

27 ноября 2018

Менавіта гэты перыяд спрыяльны для абрэзкі дрэў і лячэбных працэдур. Дарэчы, каб захаваць зялёныя ўпрыгажэнні, кветнікі і клумбы закрываюць на зіму хвойнымі лапкамі, дрэвы, асабліва каля дарогі, спецыяльным ахоўным матэрыялам.

Мінскія азеляняльнікі шукаюць найбольш эфектыўныя спосабы аховы раслін і ад пясчана-салявых сумесей. Дарэчы, новыя эксперыментальныя метады апрабуюць сёлета. Частку дрэў апрацавалі ўжо спецыяльнымі рэагентамі.