Працягваем сачыць за сітуацыяй у Пскове, дзе напярэдадні адбылася аварыя з удзелам пасажырскага аўтобуса

24 марта 2018

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй у Пскове, дзе напярэдадні адбылася аварыя з удзелам пасажырскага аўтобуса, які ехаў з Гродна ў Санкт-Пецярбург.

У бальніцы Пскова былі шпіталяваныя 11 чалавек, сярод іх адна беларуска, яшчэ трое дзяцей зараз знаходзяцца ў бальніцы. І як нам паведамілі медыкі, адно дзіця ў гэтыя хвіліны рыхтуецца выязджаць на радзіму.

Нагадаем, аварыя адбылася раніцай на трасе Е-95. Кіроўца аўтамабіля "жыгулі" заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. У выніку аўтобус перавярнуўся.