"Прадэкспо" сабрала некалькі соцень удзельнікаў з Беларусі, краін СНД і Еўрасаюза

12 ноября 2019
У Мінску праходзіць выстава "Прадэкспо". Сёлета найбуйнейшая пляцоўка для наладжвання дзелавых сувязяў у сферы харчавання сабрала некалькі соцень удзельнікаў з Беларусі, краін СНД і Еўрасаюза. Галоўная мэта - аб'яднаць перадавы вопыт вытворцаў і распрацаваць стратэгію далейшага развіцця галіны. 

Вынікі першага дня - у Вікторыі Антоненкавай. 

Дзелавая праграма - аснова "Прадэкспо". У яе рамках праходзяць семінары, форумы, упершыню сёлета на выставе адбыліся бліц-перамовы закупнікоў з вытворцамі і пастаўшчыкамі прадуктаў харчавання. Галоўная тэма абмеркаванняў - пашырэнне экспарту і павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі.

Адзін з пунктаў росту экспарту - вытворчасць арганічнай прадукцыі. Сёння гэтае пытанне абмеркавалі ў рамках дзелавой праграмы форуму. На наступным тыдні ў сілу ўступае закон аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі. Распрацоўваюцца адзіныя падыходы да прававога рэгулявання ў гэтай сферы на прасторы ЕАЭС.

Удзел у форуме прынялі некалькі соцень вытворцаў і гандлёвых прадстаўнікоў Беларусі, краін СНД і Еўрапейскага саюза. У тым ліку і дзелавыя дэлегацыі. Грузінскія бізнесмены запланавалі заключэнне кантрактаў ужо на першы дзень выставы. 

Тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж краінамі за першыя 9 месяцаў года склаў амаль 26 мільёнаў долараў. Прапанова - пашырыць узаемныя пастаўкі і павялічыць гэтую лічбу.

У фокусе форуму  прымяненне сучасных тэхналогій у вытворчасці, стварэнне інавацыйнай прадукцыі, укараненне сусветных трэндаў экалагічнай вытворчасці - усё, што дапаможа беларускім вытворцам адчуваць сябе ўпэўнена сёння і заўтра. Нашу прадукцыю ўжо ведаюць амаль у сотні краін свету. Актыўна асвойваецца азіяцкі рынак, нарошчваюцца пастаўкі ў ЕС.

Акрамя дзелавой часткі, праграма ўключае дэгустацыі і майстар-класы. Самае відовішчнае мерапрыемства форуму - міжнародны кулінарны кубак. Гэта спаборніцтва прафесійных кухараў, кандытараў і зборных каманд з краін блізкага і далёкага замежжа. Выстава "Прадэкспо" прадоўжыцца да канца тыдня.