Парк высокіх тэхналогій - імідж Беларусі

13 октября 2019
Ад рэальных спраў  да віртуальных. Размова пра беларускую IT-галіну. Сёння гэта значная частка экспартнай скарбонкі. Кампаніі высокіх тэхналогій прывабныя і для замежных інвестыцый. Дзякуючы ПВТ Беларусь ужо значна апярэджвае Расію, ЗША, Кітай, Індыю, Японію і Паўднёвую Карэю

Продажы рэзідэнтаў ПВТ за першае паўгоддзе выраслі амаль напалову. А гэта мільярд долараў. І ёсць усе падставы меркаваць, што лічбу атрымаецца падвоіць. Самі аб'ёмы вытворчасці выраслі больш як на 65 %. 

Дзякуючы ПВТ Беларусь ужо значна апярэджвае Расію, ЗША, Кітай, Індыю, Японію і Паўднёвую Карэю і многія іншыя тэхналагічныя краіны па экспарце камп'ютарных паслуг на душу насельніцтва. А ўклад прадпрыемстваў Парка ў ВУП, як гаворыць афіцыйная статыстыка Мінэканомікі, роўны прамысловасці, будаўніцтву і сельскай гаспадарцы разам узятым. А гэта значыць, сёння Парк стаў магутным драйверам эканамічнага росту. Аб сакрэтах поспеху і лічбах, з якімі не паспрачаешся, наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спытала ў тых, хто працуе на імідж і прыбытак IT-краіны.

Тут тэсціруюць лазеры, якімі пасля маркіруюць праводку ў самалётах. Сусветныя вытворцы паветраных суднаў аддаюць перавагу беларускай кампаніі. На рынку яна чвэрць стагоддзя, статус надзейнасці падмацоўвае і найноўшымі распрацоўкамі. Прадукты высокіх тэхналогій з мінулага года ўвайшлі ў вялікую сям'ю ПВТ дзякуючы лічбаваму дэкрэту № 8.

Бурны рост стварэння новых кампаній у ПВТ працягваецца. З пачатку года ў Парк уступілі больш за 230 новых рэзідэнтаў. На сёння ўсяго іх 684. Так, у нашага технакластара асаблівы льготны рэжым. Але прэферэнцыі самі па сабе - гэта магчымасці. Галоўнае ўмець імі скарыстацца  на карысць агульную. Тут як раз умовы спрацавалі. Кампаніі практычна нічога не імпартуюць. Гэта не рэальны сектар, дзе шмат з камплектуючых прывазных. Інструмент  - IT-мазгі. 


Сёння ПВТ  - гэта імідж Беларусі

Лічбавыя тэхналогіі, інавацыйныя прадукты, платформы і дадаткі ў топ-запампоўваннях па ўсім свеце. І ўсё гэта зроблена ў Беларусі. Наш IT-сектар актыўна інтэгруе ў сусветную эканоміку і шчыльна займае там высокаканкурэнтныя нішы. А ПВТ - гэта ўнікальны кейс, які ў дапамогу для павелічэння продажаў і для якаснай дынамікі развіцця рэзідэнтаў.

У Парку амаль мільярд экспарту за паўгоддзе. Прычым 20 % у яго з усіх продажаў паслуг. Гэта сумарна перавышае экспарт нашых чатырох флагманаў - Гомсельмаша, МАЗа, МТЗ і БелАЗа. Высокая і дабаўленая вартасць тавара, 2/3 якой  аплата працы і адлічэнні з фонду зарплаты.

Сфера высокіх тэхналогій расце і новымі рабочымі месцамі. За 6 месяцаў створана амаль 4 з паловай тысячы. А за 10 гадоў - 35 тысяч. Зараз супрацоўнікі ПВТ - гэта 55 тысяч чалавек. Прычым больш чым палова з іх  моладзь, выпускнікі нашых ВНУ. 

Вось у гэтай кампаніі распрацоўваюць лічбавыя платформы для банкаўскага сектара, ДАІ, комплексныя сістэмы аўтаматызацыі, пошукавыя і архівы для паскарэння і эфектыўнасці. Са свежага - для перапісу насельніцтва. Разумныя тэхналогіі скарацілі нам час на запаўненне ў 4 разы. У рэзідэнта ПВТ  поўныя партфель заказаў па лічбавізацыі краіны. 


Такія кампаніі - гэта і вырашэнне праблемы ўцечкі мазгоў за мяжу

Калі маладыя спецыялісты бачаць, што веды запатрабаваныя і імі можна зарабіць, яны адкрываюць бізнес. Гэта каласальны стымул. Застаюцца і людзі, і падаткі. Асаблівае месца і ў развіццё рэгіёнаў. У ПВТ экстэрытарыяльны прынцып. Сёння 75 рэзідэнтаў працуюць за межамі Мінска. Гэта пакуль толькі 11 %, але пры гэтым створана амаль 4 тысячы новых рабочых месцаў, што архіважна ў вырашэнні праблемы занятасці ў абласных і райцэнтрах. 

Вары Салдаценцы ўсяго пяць. У дзіцячым садку яна ўжо асвойвае асновы лічбавай граматнасці. Замест манітора, клавіятуры і мышкі-цацкі. Адукацыйны праект "Інфарматыка без разеткі" запусціў ПВТ. Курс дапаможа бесперапыннасці дашкольнай і школьнай адукацый. Без шкоды для здароўя і нагрузкі для вачэй. У такім юным узросце запамінаецца хутка і надоўга.

У такіх падарункавых боксах  усё неабходнае для заняткаў. Іх атрымалі тры дзіцячыя садкі Оршы. А яшчэ літаратуру для навучання. Калі праінвеставаць у адукацыю ў рэгіёнах сёння, то заўтра развіццё пойдзе ў іншых галінах. Сярэдні клас работнікаў высокіх тэхналогій падцягне рынак нерухомасці, гандлю, турыстычных паслуг. Таму зараз прафесіяналы IT-сферы гавораць і аб неабходнасці стварэння мэтавага капіталу або endowment і заканадаўчай базы для яе. Гэта сусветны вопыт. Грошы на даследаванні, новыя праекты. 

І гэтая адсутнасць прававых механізмаў стрымлівае менавіта адукацыйную місію ПВТ, які ўжо стаў вядучым інавацыйным цэнтам. І гатовы рухацца далей. Бо ўсе краіны ламаюць галаву, як правільна пабудаваць эканоміку ведаў, прывабіць разумных людзей.

Наступны крок, гавораць тут, - уцягванне таленавітай моладзі ўсяго рэгіёна ЕАЭС у працэсы стварэння інавацый, каб ПВТ стаў драйверам росту ўсёй гэтай тэрыторыі, цэнтрам прыцягнення таленавітых людзей.