Продаж электронных цыгарэт на асаблівым кантролі МАРГ

13 сентября 2022
МАРГ бярэ пад асаблівы кантроль гандлёвыя пункты, дзе прадаюцца электронныя цыгарэты і вадкасці для іх. Прычына - шматлікія парушэнні з боку прадаўцоў. Тое, што трэба захоўваць у закрытых секцыях у спецыялізаваным аддзеле альбо ў асобным кіёску, часта з'яўляецца на адкрытай вітрыне - напрыклад, аднаразовыя вейпы, ужо запраўленыя вадкасцю. Таму кантрольныя мерапрыемствы будуць узмоцнены: сёння ў МАРГ прайшла нарада з прадстаўнікамі ўсіх абласцей. Рэгулятар нагадаў аб правілах гандлю і штрафах за іх парушэнне.