Пробны перапіс насельніцтва Беларусі распачаўся сёння ў Маладзечанскім раёне

2 октября 2017

Збор звестак будзе ажыццяўляцца двума спосабамі - дома або на стацыянарных участках. Новаўвядзенне гэтага года - выкарыстанне планшэтаў замест папяровых аркушаў. Такія пробныя дні патрэбны для адпрацоўкі тэхналогій, што будуць выкарыстоўвацца ў будучыні падчас перапісу насельніцтва. Зараз працуюць тэлефоны гарачай лініі, дзе можна ўдакладніць усе пытанні.

Пробны перапіс будзе доўжыцца два тыдні. 14 кастрычніка падвядуць вынікі апытання. Гэта рэпетыцыя агульнарэспубліканскага перапісу, які запланаваны на 2019 год.