Праблемы жыхароў Салігорска на карандаш сёння ўзяў губернатар вобласці. У горадзе шахцёраў адбыўся прыём грамадзян. Па дапамогу да Барыса Батуры звярнуліся амаль два дзясяткі чалавек. Але ўпершыню ўзнімаліся пытанні аховы здароўя грамадзян - у Салігорску адсутнічае цэнтр па рабоце з нарказалежнымі. Па сённяшнім рашэнні ён там хутка з'явіцца. Доўгія праблемы гараджан вырашаліся даволі хутка.
Дарэчы, праблемы газіфікацыі і правядзення камунікацый аказаліся найбольш актуальнымі для жыхароў Салігорска. Не хапае ў горадзе і дарог з асфальтам, у першую чаргу, у прыватным сектары.