У вёсцы Вішнёўка Мінскага раёна жыхары дамоў-новабудоўляў пакуль адрэзаныя ад электрычнасці

11 марта 2020
Многія праблемы беларусаў чыноўнікі часта вырашаюць падчас прамых тэлефонных ліній і асабістых прыёмаў. Часам, каб выслухаць аргументы абодвух бакоў і вынесці правільны вердыкт, прыходзіцца выязджаць на месцы. А часам рашэнне праблемы ляжыць на паверхні.

У вёсцы Вішнёўка Мінскага раёна жыхары дамоў-новабудоўляў пакуль адрэзаныя ад электрычнасці. На ўвесь населены пункт напружання проста  не хапае. Пасля асабістага прыёму  сітуацыю пад кантроль узяў губернатар цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын. Святло абяцалі да канца года. 

Вырашаць часам прыходзіцца і прыватныя просьбы - змяніць расклад аўтобусаў, выдзеліць зямельны ўчастак, палепшыць медыцынскую дапамогу на сяле. Гісторыі з пазнакай "вырашана", і тыя, якія пакуль чакаюць канкрэтных дзеянняў, - у нашай рубрыцы "Зваротная сувязь" (відэа).