Праблему з падтапленнямі на вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску вырашаць пры дапамозе дадатковых водаадводных канструкцый

25 июля 2018

Спецыяльныя латкі для збору вады з’явяцца ў нізінным участку. Да рэканструкцыі там зманціравалі падземны калектар, аднак ён падчас інтэнсіўных дажджоў не спраўляецца, затаплівала кафэ і магазіны на першых паверхах дамоў. Новыя канструкцыі будуць адводзіць водныя патокі ў калектар Нямігі.

Поўнасцю завяршыць работу плануецца праз паўтара тыдня.