Праблему з паркоўкамі часткова вырашылі ў Фрунзенскім раёне сталіцы

17 июля 2013

На вуліцы Галубка адкрылі аўтастаянку амаль на 300 месцаў. Кошт арэнды - каля 180 тысяч рублёў за месяц. Між тым у цэлым сітуацыя з наяўнасцю парковачных месцаў у горадзе застаецца напружанай.


Дарэчы, праблема з паркоўкамі ў Мінску паступова вырашаецца. Не так даўно ў Заводскім раёне на скрыжаванні вуліц Ангарскай і Ілімскай адкрылі паркоўку на 219 машына-месцаў.