Праблемныя пытанні жыхароў Гродна разглядаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў

1 августа 2018

Ад міжнароднага бізнес-супрацоўніцтва да добраўпарадкавання вуліц. Праблемныя пытанні жыхароў Гродна сёння разглядаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў на асабістым прыёме грамадзян.

Жыхарка абласнога цэнтра Ірына Рушніцкая, напрыклад, прыйшла з набалелай праблемай добраўпарадкавання мікрараёна. Ён быў здадзены будаўнікамі яшчэ ў 2011-м. Але за 7 гадоў пытанне навядзення належнага парадку на тэрыторыях каля праезнай часткі так і засталося нявырашаным.

Паводле слоў экспертаў, вырашэнне пытанняў падчас прыёмаў найболей эфектыўнае і дазваляе зірнуць на акалічнасці не на паперы, а непасрэдна даведацца аб праблемах ад саміх людзей. Кіраўнік рэгіёна ход вырашэння агучаных на прыёме праблем узяў пад асабісты кантроль.