Праблемныя сітуацыі жыхароў Вілейкі ўзяў на кантроль інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў

15 октября 2019
У Беларусі працягваецца практыка выязных прыёмаў грамадзян Адміністрацыяй Прэзідэнта. Сёння ў праблемных сітуацыях жыхароў Вілейкі  разбіраўся памочнік Прэзідэнта -  інспектар па Мінскай вобласці  Ігар Яўсееў. Частка пытанняў датычылася маёмасных і зямельных спрэчак, а таксама  дзяржпадтрымкі пры пагашэнні банкаўскага крэдыту. Іх Ігар Яўсееў узяў на асабісты разгляд і кантроль. Іншыя  вырашаліся на месцы. Напрыклад, жыхары Вілейкі папрасілі дадаткова добраўпарадкаваць возера ў прыгарадзе  для купання і адпачынку. Быў і зварот  удасканаліць святлафор на адным са скрыжаванняў. У час пік нават у невялікім райцэнтры  бываюць заторы. Пытанне таксама звязана і з бяспекай пешаходаў.

Усяго падчас прыёму ў Вілейцы Ігар Яўсееў разгледзеў дзясятак пытанняў. Рашэнні па ўсіх  узятыя на кантроль.