Паблем з вылетамі нашых турыстаў з аэрапортаў Грэцыі няма

16 июля 2013
У Грэцыі прыпынены авіязносіны. Забастоўка ў аэрапортах прадоўжыцца да шаснаццаці гадзін. Да акцыі далучыліся работнікі метро. На суткі спынілі рух цягнікі далёкага накіравання і прыгарадныя электрычкі. Не працуюць дзяржаўныя і муніцыпальныя службы, банкі і бальніцы. Такім чынам грэкі маюць намер выказаць пратэст супраць масавых звальненняў і ўразання зарплат.

Як паведамляюць прадстаўнікі беларускіх турфірмаў, на гэты момант праблем з вылетамі нашых турыстаў з аэрапортаў Грэцыі няма. Пры тым што за апошнія гады гэты кірунак карыстаецца не меншым попытам у беларусаў, чым Турцыя ці Егіпет.

З такой сітуацыяй тураператары сутыкаюцца не ўпершыню. Калі форс-мажор усё ж непазбежны, авіякампаніі стараюцца загадзя перанесці свае рэйсы з гадзін забастовак на рабочыя гадзіны. Пасажыраў у гэтым выпадку інфармуюць самі турфірмы, білеты на рэйс мяняць не трэба.

Тым часам вядучыя прафсаюзы Грэцыі плануюць правесці вечарам мітынг на плошчы каля будынка парламента. Заўтра вечарам грэчаскія дэпутаты павінны прагаласаваць за законапраект, які прадугледжвае меры па зборы падаткаў, рэформы фінансавага сектара, скарачэнне рабочых месцаў у дзяржсектары. Усё гэта - умова міжнародных крэдытораў для выдзялення Грэцыі фінансавай дапамогі.