Пробка ў мінскім метро

28 декабря 2015

Раніцай каля 9-ці гадзін на першай лініі на станцыі "Якуба Коласа" ў цягніку адбылася тэхнічная няспраўнасць. Ніхто не пацярпеў. Зламаны састаў адбуксіравалі і выклікалі новы. Затрымка руху склала 16 хвілін. Зараз цягнікі ў мінскім метро ідуць згодна з раскладам.