Прабег, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны, стартаваў па маршруце Мінск - Хатынь - Дальва

22 февраля 2014

Прабег, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Беларусі стартаваў сёння па маршруце Мінск - Хатынь - Дальва. Адным з арганізатараў мерапрыемства стала Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Удзельнікі агітпрабегу - школьнікі, студэнты і супрацоўнікі галоўнага медыяхолдынга краіны - усклалі кветкі да Вечнага агню ў Хатыні і да помніка Дальва.


Цяперашні агітпрабег стане ўжо 41-м па ліку мерапрыемствам, што праводзіцца ў тым ліку і ў памяць аб спаленых фашыстамі Хатыні і Дальве.